Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 снежня 2009 г. № 628
Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За ўзорнае выкананне воінскага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці нафтахімічнай прамысловасці, аховы здароўя, культуры:

1. Узнагародзіць:

ордэнам «За службу Радзіме» III ступені

Быкава
Ігара Міхайлавіча

намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце, палкоўніка

Насібянца
Ігара Эдуардавіча

начальніка радыётэхнічных войскаў – начальніка ўпраўлення радыётэхнічных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, палкоўніка

Свірыду
Валерыя Іванавіча

начальніка аддзела прымянення і развіцця сістэмы кіравання Галоўнага штаба Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, палкоўніка

медалём «За адзнаку ў воінскай службе»

Іванішына
Паўла Валер’евіча

начальніка навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часці ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», палкоўніка

Новікава
Руслана Мікалаевіча

старшыню 2-й секцыі навукова-тэхнічнага камітэта Узброеных Сіл, палкоўніка

Пацукевіча
Віктара Генадзьевіча

першага намесніка старшыні навукова-тэхнічнага камітэта Узброеных Сіл, палкоўніка

медалeм «За працоўныя заслугі»

Абуховiча
Станiслава Вацлававiча

інжынера-тэхнолага ліцейнага цэха вытворчага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх»

Венскоўскага
Васілія Нікіфаравіча

капіроўшчыка друкаваных формаў Гродзенскага абласнога унітарнага паліграфічнага прадпрыемства «Слонімская друкарня»

Давыдчыка
Алега Уладзіміравіча

машыніста гумазмешвальніка завода звышбуйнагабарытных шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»

Купрыянава
Анатолія Аляксандравіча

генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»

Печань
Валянціну Міхайлаўну

зборшчыка пакрышак завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»

Піневіча
Дзмітрыя Леанідавіча

старшыню камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкома

Слюсара
Уладзіміра Іванавіча

намесніка галоўнага канструктара па шынах – начальніка ўпраўлення праектавання і канструявання шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»

Смычніка
Анатолія Данілавіча

генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Белгорхімпрам»

Чыруна
Мікалая Уладзіміравіча

намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»

медалём Францыска Скарыны

Корневу
Тамару Аляксандраўну

артыста тэатра лялек – вядучага майстра сцэны дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі абласны тэатр лялек»

Чарнуху
Вячаслава Іванавіча

дырыжора дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

Шведаву
Алену Уладзіміраўну

артыста-вакаліста, вядучага майстра сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

Яромкіна
Алега Ігаравіча

артыста балета – вядучага майстра сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

Яромкіну
Ірыну Уладзіміраўну

артыста балета – вядучага майстра сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

2. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:

«Народны артыст Беларусі»

Франкоўскаму
Сяргею Валянцінавічу

артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

«Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублікі Беларусь»

Яфрэменку
Сяргею Уладзiмiравiчу

дырэктару вытворчага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А.Лукашэнка

Юридический форум Республики Беларусь: