Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў выканаўчай улады і ўстаноў г. Масквы Расійскай Федэрацыі

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 2009 г. № 1501
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў выканаўчай улады і ўстаноў г. Масквы Расійскай Федэрацыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё эканамічных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і г. Масквой Расійскай Федэрацыі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Акулiнiна
Дзмiтрыя Вiктаравiча

першага вiцэ-прэзідэнта акцыянернага камерцыйнага банка «Банк Масквы»

Байдакова
Сяргея Львовіча

намесніка мэра Масквы ва Урадзе Масквы па пытаннях міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, спорту і турызму

Грыгор’ева
Юрыя Панцеляймонавіча

першага намесніка галоўнага архітэктара г. Масквы – дырэктара дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства г. Масквы «Маскоўскі навукова-даследчы і праектны інстытут тыпалогіі, эксперыментальнага праектавання»

Нікульшыну
Марыну Аляксееўну

намесніка начальніка ўпраўлення па сувязях з рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь камітэта міжрэгіянальных сувязей і нацыянальнай палітыкі г. Масквы

Саломенцава
Міхаіла Юр’евіча

старшыню камітэта міжрэгіянальных сувязей і нацыянальнай палітыкі г. Масквы

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: