Аб накіраванні групы ў г. Стамбул (Турэцкая Рэспубліка)
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 верасня 2009 г. № 1227
Аб накіраванні групы ў г. Стамбул (Турэцкая Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накіраваць з 4 па 7 кастрычніка 2009 г. у г. Стамбул (Турэцкая Рэспубліка) групу ў наступным складзе:
Кабякоў
Андрэй Уладзіміравіч
–
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (кіраўнік групы)
Пракаповіч
Пётр Пятровіч
–
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка
Алейнік
Сяргей Фёдаравіч
–
намеснік Міністра замежных спраў
Амарын
Уладзімір Віктаравіч
–
першы намеснік Міністра фінансаў
Корнеў
Васілій Іванавіч
–
начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Нацыянальнага банка
Мядзведзеў
Генадзій Віктаравіч
–
першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю – начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Уключыць у склад гэтай групы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Калесніка Валерыя Георгіевіча.
Зацвердзіць названай групе заданне на гэту камандзіроўку*.
Пакрыццё расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па фактычных затратах.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии