У маскоўскім метро цягнік збіў 20-гадовага жыхара Пінска
20-гадовага жыхара Пінска збіў цягнік у маскоўскім метро на станцыі "Беларуская". Здарэнне адбылося ў пятніцу вечарам.
Як паведамляе РІА "Новости", беларус быў у стане алкагольнага ап'янення, на рэйкі ён скокнуў, каб падняць свой мабільны тэлефон. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў маскоўскай бальніцы ў вельмі цяжкім стане.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии