Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці 5 верасня 2010 г.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 лістапада 2009 г. № 1481
Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці 5 верасня 2010 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці 5 верасня 2010 г. у наступным складзе:
Патупчык
Уладзімір Мікалаевіч
–
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (старшыня арганізацыйнага камітэта)
Русакевіч
Уладзімір Васільевіч
–
Міністр інфармацыі (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта)
Якабсон
Аляксандр Серафімавіч
–
старшыня Гомельскага аблвыканкома (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта)
Ананiч
Лілія Станіславаўна
–
першы намеснік Міністра інфармацыі
Белахвостаў
Уладзімір Максімавіч
–
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Бічан
Аляксандр Васільевіч
–
старшыня Хойніцкага райвыканкома
Васіленка
Вячаслаў Аляксандравіч
–
намеснік Міністра фінансаў
Гаўрылава
Ніна Сямёнаўна
–
намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі
Гуляка
Леанід Паўлавіч
–
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
Качан
Алег Леанідавіч
–
Міністр спорту і турызму
Кірычэнка
Пётр Аляксеевіч
–
намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкома
Корбут
Мікалай Мікалаевіч
–
першы намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Куляшоў
Уладзімір Віктаравіч
–
Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў
Латушка
Павел Паўлавіч
–
Міністр культуры
Лукашанец
Аляксандр Аляксандравіч
–
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi»
Радзькоў
Аляксандр Міхайлавіч
–
Міністр адукацыі
Саламаха
Аляксандр Пятровіч
–
першы намеснік Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
Сівалобава
Алена Аляксандраўна
–
начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Чаргінец
Мікалай Іванавіч
–
старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Шчасны
Уладзімір Рыгоравіч
–
старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў
Названаму арганізацыйнаму камітэту забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне 5 верасня 2010 г. Дня беларускага пісьменства ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці.
2. Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ажыццявіць за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкома, Хойніцкага райвыканкома, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии